16.6.08

Па-беларуску

Для тых, каму, магчыма, не ўсё зразумела, што тут напісана на роднай мове Шэкспіра коратка, пераказваем змест папярэдніх серый:

АЕGEE (Еўрапейскі форум студэнтаў) - міжнародная студэнцкая арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца культурная інтэграцыя, мабільнасць і нефармальная адукацыя паміж студэнтамі розных краін Еўропы. АЕGEE - мае 17 тыс. студэнтаў больш чым у 220 гарадах Еўропы, у тым ліку ў Мінску і Гродна.

AEGEE-Minsk. Як вы ўжо магчыма здагадаліся, гэта лакальная філія AEGEE ў Мінску. Дзейнічае з 1999г. і, як ні дзіўна, дагэтуль. За гэты час быў праведзены шэраг лакальных і міжнародных праектаў (гл. тут) . Калі жадаеце далучыцца да нашай суполкі, тэлефануйце xxx-xxx-xxx, альбо лістуйце на адрас aegee_minsk@yahoo.com.

З бліэйшых праектаў у Мінску, плануецца правядзенне летняга ўніверсітэту пад назвай "Don't Touch Cookies" разам з AEGEE-Grodno (мінская частка 9-га па 16-е жніўня). Прыяжджае шмат замежных студэнтаў, далучайцеся, будзе цікава! Праграму можна паглядзець тут.

Ну вось і ўсё. А вы казалі, што нічога не разумееце ;)
BY now and see you soon!

No comments: